“О, край родны,
край прыгожы…!”
ТЭМА: “О,край родны, край
прыгожы…!”
МЭТА: правесці завочнае
падарожжа па родным краі, высветліць шлях, пазнаёміцца з вёскамі, палеткамі,
прыродай, з усім тым, што сустракаецца па дарозе ў Нясвіж;
развіваць памяць,
уменне даць поўны і змястоўны адказ на пастаўленыя пытанні, кемлівасць;
выхоўваць цікавасць
і любоў да свайго роднага краю.
АБСТАЛЯВАННЕ: карта
Беларусі і карта Мінскай вобласці (дзіцячыя) , цацка – цягнік, кніга загадак,
“По родному краю”- кніга К.Я. Шышыгінай “Музы Нясвіжа”, кніга –
энцыклапедыя “Памяць”, 2001,набор фотаздымкаў “Жемчужины Беларуси”- Несвиж,
кніжка – маляванка К. Шышыгінай “Нясвіж: назва горада”, малюнак Слуцкай брамы.
ХОД МЕРАПРЫЕМСТВА
ВЯДУЧАЯ (настаўнік)
Беларусь мая, маці родная,
-
За сялом рака паўнаводная,
За ракой сады салаўіныя,
Льюцца песні ўдаль
пераліўныя.
Беларусь – наша
Радзіма. Колькі разоў мы вымаўляем гэтыя тры словы! Пра яе складаюць песні і
вершы. Першы школьны ўрок прысвячаецца ёй – нашай Беларусі. І нам з вамі
пашчасціла жыць, вучыцца і працаваць тут.
Сёння мы адправімся ў
падарожжа па сваім родным краі.
Звярніце ўвагу на дошку
(дзве карты).Параўнаем карту Беларусі і карту Мінскай вобласці. (Разглядаем і
аналізуем).
Так, на карце Мінскай
вобласці мы можам паказаць наш канчатковы прыпынак. А дзе мы прыпынімся? Цікава?
Ну дык пачнём наша падарожжа.
(Выбіраецца вадзіцель
цягніка, а ўсе астатнія вучні – вагоны)
-Паехалі! (Вадзіцель
рухае цягнік, а вучні выконваюць імітацыю рухаў рукамі і тупаюць нагамі).
Спачатку высветлім,
куды нам патрэбна трапіць. А дапаможа нам крыжаванка. Адгадаўшы ўсе мае загадкі
– пытанні, вы даведаецеся, куды мы адпраўляемся.
Гатовы?
1.
Пара
года, якая пачынае вучэбны год. (ВОСЕНЬ).
3
2.
А пасля
зімы заўсёды прыходзіць да нас… (ВЯСНА)
3.
А зімой
абавязкова, хоць на некалькі дзён, выпадзе … (СНЕГ)
4.
Вёска,
у якой знаходзіцца наша школа. (ЛЯВОНАВІЧЫ)
5.
Пара
года, якая ідзе пасля восені. (ЗІМА)
6.
Як
называецца першы месяц зімы, ён жа апошні месяц года. (СНЕЖАНЬ)
Н
Я
С
В
І
Ж
Вось цяпер вы ведаеце,
што мы адправімся ў падарожжа па сваім родным краі, а канчатковы прыпынак наш
будзе ў Нясвіжы. Будзьце ўважлівыя, таму што мы пройдзем шлях толькі ў адзін
бок, а дамоў вы будзеце вяртацца самастойна. Запамінайце вёскі, якія будуць
трапляцца ў вас на шляху і вы ніколі не заблудзіцеся.
- Вы гатовы? Паехалі!
(імітацыя рухаў, вадзіцель рухае цягнік).
ПЕРШЫ ПРЫПЫНАК.
Вёска ЛЯВОНАВІЧЫ.
-Што вам вядома пра нашу
родную вёску? (гучаць паведамленні-адказы дзяцей).
(Абагульненне і слова
настаўніка).
Лявонавічы – цэнтральная
вёска сельсавета і ЗАТ “1 Мая”. У 1720 г. Лявонавічы – сяло ў Навагрудскім
ваяводстве ВКЛ. У 1870 – вёска ў Пацейкаўскай воласці таго ж павета. У 1890
годзе ў вёсцы адчынена рухомая школа граматы, у якой у 1890/91 навучальным годзе
вучыліся 8 хлопчыкаў.
Мала не толькі ўрока,
але і дня, каб расказаць усё пра вёску. Дапамагчы вам можа кніга “Памяць”
(рэклама кнігі).
Перажыла вёска вайну.
Падчас вайны загінулі 49 землякоў. У 1976 г. на ўшанаванне іх памяці ў цэнтры
вёскі пастаўлена стэла.
На 01.01. 2001 . – у
вёсцы 167 двароў, 431 жыхар.
Зараз у нас ёсць: дом
культуры, бібліятэка, два магазіны, школа, дзіцячы сад, аддзел сувязі, філіял
“Беларусбанк”, урачэбная амбулаторыя, гараж, жывёлагадоўчая і свінаферма.
Вось такая багатая і
разнастайная наша вёска. 4
- Адпраўляемся далей па
сваім родным краі. (Імітацыя рухаў,
адзін вучняў рухае
цягнік).
А прыехалі мы ў
наступную вёсачку нашага краю. Гэта вёсачка…
Не так усё і проста.
ЗАДАННЕ: успомнім алфавіт
і знойдзем патрэбныя літары. Кожны нумар – адпаведная літара алфавіта ў сваім
пэўным парадку.
Гэта вёска
ГАБРУНЫ.
Едучы ў горад Нясвіж
нельга прамінуць вось гэту невялічкую вёсачку і поле, якое бясконца цягнецца да
шашы. Поле ЗАТ “1 Мая”, на якім кожны год красуецца новы ўраджай . Зараз мы і
адгадаем, які ўраджай можна сустрэць на полі.
ЗАГАДКІ
1.
На коліку сем саколікаў,
кожны ў капотачцы. (Авёс).
2.
Было жоўтым, вырасла
зялёным, сонца пацалавала, зноў жоўтым стала. (Пшаніца).
3.
Лата на лаце і шва не
відаці. (Капуста).
4.
Не шыта, не кроена, а ўся
ў рубцах. (Капуста).
5.
Гусі паляцелі, а лапы
пакідалі. (Высечаная капуста).
6.
Кіну з мак, а вырасце з
кулак. (Бурак).
7.
Чырвоненькі пеўнічак ў
зямліцы спявае. (Бурак).
8.
Сама панна ў каморы, а яе
косы на дворы. (Морква).
9.
Залатыя горы растуць у
летнюю пору. (Копы).
10.
Колькі на небе зорачак,
столькі на зямлі дзірачак. (Ржышча).
-Менавіта ўсё гэта і можна
сустрэць на полі.
Габруны – вёска
невялічкая. У 1811г. – вёска фальварка Чанавічы, 1897 г. – вёска ў Ланскай
воласці Слуцкага павету. З 12. 10. 1940 г. у Лявонавіцкім сельсавеце.
У вёсцы ёсць магазін,
жывёлагадоўчая ферма.
-Так, бачу вы стаміліся.
Давайце заспяваем песню. Якое ж падарожжа без песень?
(Гучыць песня “Если с
другом вышел в путь…”)
-Паехалі далей! (імітацыя
рухаў). 5
А праездам мы ў вёсцы
ДУБЕЙКІ. Але ж у саму вёску
не збочваем. Навошта нам
рабіць кругі, хочацца ж хутчэй у горад.
Наступны раз
адправімся ў падарожжа і абавязкова заедзем у Дубейкі, а там і ў Салтанаўшчыну.
Я спадзяюся, што вам гэтыя вёскі таксама знаёмыя. А сёння ў нас мала часу. Таму
прадоўжым наша падарожа.
Наступная на шляху
вёска асацыіруецца з лесам. Нельга прамінуць той лес, што знаходзіцца ў вёсцы
КАЧАНОВІЧЫ, каб трапіць у Нясвіж.
Качановічы – вёска
Ланскага сельсавета. Не шмат жыхароў яе насяляе.. Ёсць у Качановічах клуб –
бібліятэка, магазін, жывёлагадоўчая ферма,збожжасховішча.
На вясковых могілках
пахаваны 5 воінаў Савецкай Арміі, якія загінулі ў баі з гітлераўцамі пры
вызваленні раёна. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
-А вось давайце
заглянем у лес, падыхаем свежым паветрам і адпачнём на паляне. А ў лесе
водзяцца… Каб адказаць на пытанне, трэба адгадаць загадкі.
ЗАГАДКІ
1.За лесам коні ржуць, а
дадому не ідуць. (Воўк)
2. Улетку шэранкі, узімку
беленькі, доўгія вушы мае хутка ў лес уцякае. (Заяц).
3.Пад соснамі, пад елкамі
ляжыць клубок з іголкамі. (Вожык).
4.Хто два разы на свет
родзіцца? (Птушка).
5. Не доктар, а дрэвы
лечыць. (Дзяцел).
6.Сівенькі конік, не
паедзеш, не пагладзіш. (Вуж).
7.Хто мяне заб’е, той сваю
кроў разалье. (Камар).
8. Семсот муляроў
збудавалі дом без вуглоў (Мурашкі).
-
Малайцы! Усе мае заданні
вам пад сілу.
Зраблю адну падказку, каб
лягчэй было запомніць шлях у Нясвіж: звярніце ўвагу, што усе вёскі на шляху
размешчаныя ў алфавітным парадку. Не я гэта прыдумала. Так яно было.
(Габруны,
Дубейкі,
Качановічы,
Нясвіж
–таксама не выключэнне).
- Паедзем далей?
(адказы). Застаецца мала часу і трэба хутчэй дабрацца.
(Імітацыя рухаў рукамі,
нагамі. Вадзіцель рухае цягнік).
-
Ой, куды гэта мы трапілі?
(перад вучнямі малюнак 6
Слуцкай брамы).
Здаецца чую рык гармат,
І шабляў звон, і куляў
град.
Скажы: чаму ізноў не спіш,
Нясвіж?
Ля гэтых сцен прайшлі
вякі,
Князі, уланы, мужыкі,
Так цяжка верыцца ў ціш,
Нясвіж.
Нібы на тых вякоў краю,
Ля Слуцкай брамы я стаю.
Л. Дайнека
Вось і мы з вамі трапілі
ў Нясвіж. І зараз знаходзімся ля Слуцкай брамы. А што вам вядома пра браму?
(адказы дзяцей, падагульненне і зачытванне настаўніка. Кніга “Музы Нясвіжа”
К. Шышыгінай).
Зараз паслухайце
легенду, адкуль пайшла назва горада. (Нясвіж: назва горада. К.
Шышыгінай-Патоцкай)
Я спадзяюся, што
няма ў класе вучня, які б не быў у Нясвіжы. Па–гэтаму зараз я прапаную вам
самастойную працу. Разгледзьце фотаздымкі, малюнкі Нясвіжа. Каму што–небудзь
вядома – падзяліцеся сакрэтам, раскажыце пра пабудову, выяву.
А наша падарожжа
завяршаеецца. І на тэму “Горад стары і такі малады – Нясвіж” мы пагутарым на
наступным мерапрыемстве. Таму што пра Нясвіж вельмі многае патрэбна сказаць і
разгледзець.
(Пасля выканання
задання ўсе вучні становяцца каля дошкі, успамінаюць маршрут, па якім патрэбна
вярнуцца дадому).
-
А ці любіце вы свой родны
край?
-
Дык давайце заспяваем
песню.
(Гучыць песня “Люблю наш
край, старонку гэту…”)
Вось і ўсё, пара
развітвацца.
Да новых сустрэч!
СПІС ВЫКАРЫСТОЎВАЕМАЙ
ЛІТАРАТУРЫ
1.Нясвіж: назва горада.
Кніжка-маляванка К. Шышыгінай.
2. По родному краю. “Музы
Несвижа” К.Я. Шишигина, 1986.
3.”Жемчужины Беларуси”.
Несвиж (набор фотографий с пояснениями).
4.Несвиж (Дворцово –
парковый комплекс)
5. Не ведае культура
межаў. Ганецкая А.А.,2006.
6.Беларускія загадкі. Я.
Саламевіч.- Мн., 1989.
7. Часопісы “Вясёлка”
(дзіцячыя карты).
|