УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

"ЛЕОНОВИЧСКАЯ ГОСУДАРСТВЕННАЯ ДЕТСКИЙ САД

- СРЕДНЯЯ ОБЩЕОБРАЗОВАТЕЛЬНАЯ ШКОЛА"

 

Домашняя Вверх

 

Тэма: Узнікненне дзяржавы ў Кітаі

Мэта: падвесці вучняў да разумення значэння  ўзнікнення адзінай дзяржавы ў Кітаі; працягваць фарміраванне ўменняў самастойна будаваць расказ на аснове тэксту падручніка; працягваць фарміраваць навыкі работы з картай.

 Абсталяванне:сучасная палітычная карта міра, карта “Старажытны Усход, Індыя і Кітай 3 тыс. да н.э. – III ст. н.э.”, падручнік, класная дошка, індывідуальныя заданні для вучняў.

 План:

1 этап.      Паўтарэнне пройдзенага матэрыялу.

                    1.  Тэст;

2.      Вусны адказ вучня па картцы.

Картка.

·      Што вы даведаліся аб мове і пісьменнасці Старажытнай Індыі?

·      Якія колы насельніцтва не мелі права вывучаць санскрыт пад страхам жорсткай кары?

·      Назавіце найстаражытнейшыя творы індыйскай літаратуры.

·      Што такое веды?

·      Назавіце галоўныя рэлігіі Старажытнай Індыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

2 этап.          Пераход да новага матэрыялу. Вучні дзеляцца на 2 групы. Кожная з іх атрымлівае заданне. Самастойная праца 8 мінут, калектыўнае абмеркаванне 5 мін.

 3 этап.           Работа ў сшытках. Вучні з дапамогай настаўніка запісваюць асноўныя тэрміны і паняцці.

 4 этап.           Дамашняе заданне. § 14, п. 2, пытанні да§

 5 этап.           Замацаванне.

I. Паўтарэнне пройдзенага

1. Работа з тэстам

2. Вусны адказ вучня па картке.

Картка.

·      Што вы даведаліся аб мове і пісьменнасці Старажытнай Індыі?

·      Якія колы насельніцтва не мелі права вывучаць санскрыт пад страхам жорсткай кары?

·      Назавіце самыя старажытныя творы індыйскай літаратуры.

·      Што такое веды?

·      Назавіце галоўныя рэлігіі Старажытнай Індыі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 II. Пераход да вывучэння новай тэмы.

На дошцы: тэма ўрока, новая словы: Хуанхэ, Янцзы, Цынь Шы Хуань, Вялікая Кітайская суяна.

1.   Уступнае слова настаўніка. 

2.   Работа з картай.

·      Дзе знаходзіцца Кітай?

·      Якія вялікія рэкі працякаюць па тэрыторыі Кітая?

·      Які рэльеф у гэтай дзяржаве?

·      Які горад сёння з’яўляецца сталіцай Кітая?

 3.   Работа ў групах.

I група. Падручнік ст. 81-83, п. 1,2.

1.   Да якога тысячагоддзя адносіцца ўзнікненне кітайскай дзяржавы?

2.   Назавіце асноўныя заняткі кітайцаў?

3.   Што вырошчвалі (разводзілі) старажытныя кітайцы?

4.   Якая ў ст-х. кітайцау была сістэма земляробства?

5.   Чым пісалі і на чым?

6.   Вывад...

 II група. Утварэнне адзінай дзяржавы ў Кітаі. Падручнік

с. 86-87, п.3.

1.   Хто ўтварыў адзіную кітайскую дзяржаву?

2.   Калі гэта адбылося?

3. Хто, дзе і чаму загадаў пабудаваць Вялікую Кітайскую сцяну?

     4. Назавіце тэхнічныя дадзеныя самага маштабнага будынку свету.

5. Якая даўжыня Вялікай Кітайскай сцяны?

6.   Вывад...

 3.   Калектыўнае абмеркаванне.

   III.  Работа ў сшытках.

Вучні запісваюць асноўныя тэрміны і паняцці.

 IV. Дамашняе заданне § 14, п. 2, пытанні да§

   V.  Замацаванне.

1.   Паказаць на карце Кітай. Расказаць пра яго геаграфічнае становішча.

2.   Калі ўзнікла адзіная кітайская дзяржава?

3.   Назавіцк асноўныя заняткі кітайцаў.

4.   Хто такі Цынь Шыхуандзі?

5.   Калі была пабудавана Вялікая Кітайская сцяна?

6.   Якую даўжыню яна складала? 

VI. Падвядзенне вынікаў.

 

Домашняя Вверх Информация Кадры Родителям Копилка Фотографии Школьная Отзывы

 

Дата изменения: 28.10.2009
Сайт управляется системой uCoz